езуі́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да езуіта (у 1 знач.), езуітаў. Езуіцкі касцёл. □ Косю перавялі вучыцца ў езуіцкую жаночую гімназію. Карпюк.
2. перан. Хітры, крывадушны, вераломны. [Янка Рыбалтовіч] чытаў, маліўся над магілкамі сваіх дзядоў па-лацінску, з езуіцкай лісінай пакорай хадзіў па вёсках, носячы людзям «збаўленне ад бязбожнага камунізма...» Брыль.
езуі́цтва, ‑а, н.
Хітрасць, крывадушнасць, неразборлівасць у выбары сродкаў для дасягнення мэты. — І нічога другога, апрача панскага зазнайства, няшчырасці і езуіцтва, у .. [Луцкевічу] няма. Машара.
е́йны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і яе (у 2 знач.). Струны на скрыпачцы — яшчэ не ўсё, каб можна было ад ейных песень аж плакаць. Карамазаў.
еката́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. екатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Леапард узбіўся ўгору, як мяч, закалаціўся ў паветры з шалёным екатаннем і рыкам. Караткевіч.
еката́ць, екачу, якочаш, якоча; незак.
Разм. Галасіць, заходзячыся ад болю. // Вішчаць, скавытаць (пра жывёл). Бобік рваўся з ланцуга, екатаў, хрыпеў. Рылько. / у перан. ужыв. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен. М. Стральцоў.
екцення́, ‑і, ж.
Спец. Частка праваслаўнага набажэнства.
[Ад грэч. ekténeia — шчырасць.]
е́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да елка.
2. у знач. прысл. е́лачкай, у е́лачку. Пра узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Вышываць елачкай. □ Грузавік паскорыў ход, пакідаючы на пясчанай пыльнай дарозе дзве роўныя ў елачку сцяжынкі. Гамолка.
3. Пра адну са стадый развіцця лёну, хвашчу і пад., калі паяўляюцца бакавыя адросткі.
е́лка, ‑і, ДМ елцы; Р мн. елак; ж.
Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з конусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі. За дубамі ўзвышаюцца, гамонячы сваімі калматымі вершалінамі з сінім небам, вечназялёныя елкі і сосны. Паслядовіч.
елкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху елкі. У хаце .. пахла свежым хлебам і елкаватым салам. С. Александровіч.
е́льнік, ‑у, м.
1. Яловы лес. Недзе ў гушчары маладога ельніку спявалі дразды. Новікаў.
2. зб. Насечаныя яловыя лапкі або дровы. Накласці ельніку ў вогнішча.