е́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да елка.

2. у знач. прысл. е́лачкай, у е́лачку. Пра узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Вышываць елачкай. ▪ Грузавік паскорыў ход, пакідаючы на пясчанай пыльнай дарозе дзве роўныя ў елачку сцяжынкі. Гамолка.

3. Пра адну са стадый развіцця лёну, хвашчу і пад., калі паяўляюцца бакавыя адросткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)