белакапы́ты, ‑ая, ‑ае.
У якога белыя капыты.
белакапы́ты, ‑ая, ‑ае.
У якога белыя капыты.
белакача́нны, ‑ая, ‑ае.
Пра капусту, якая ў працэсе росту і развіцця ўтварае белы качан.
белако́ры, ‑ая, ‑ае.
З белай карой.
белакро́ўе, ‑я,
Захворванне сістэмы крывятворных органаў; лейкемія.
белакры́лы, ‑ая, ‑ае.
З белымі крыламі.
белаку́дранік, ‑у,
Шматгадовая травяністая ці кустовая расліна сямейства губакветных з белымі, блакітна-ружовымі або чырвона-фіялетавымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
белаку́ры, ‑ая, ‑ае.
З светлымі валасамі.
белалі́сты, ‑ая, ‑ае.
Пра расліну, у якой лісце з белым адлівам.
белало́бы, ‑ая, ‑ае.
З белым ілбом; з белай плямай на лбе.
белано́гі, ‑ая, ‑ае.
З белымі нагамі.