дыя́метр, ‑а,
Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр.
[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]
дыя́метр, ‑а,
Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр.
[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]
дыяметра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дзеліць папалам па лініі дыяметра, папярочніка.
2.
дыяпазіты́ў, ‑тыва,
Фатаграфічны пазітыўны здымак на шкле або празрыстай плёнцы, які разглядаецца на прасвет або праектуецца на экран.
[Ад грэч. diá — праз і лац. positivus — дадатны.]
дыяпазіты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяпазітыва.
дыяпазо́н, ‑у,
1. Сукупнасць усіх гукаў ад ніжэйшага да вышэйшага, даступная якому‑н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу.
2.
[Ад грэч. diá pasōn — праз усе (струны).]
дыяпрае́ктар, ‑а,
Праекцыйны ліхтар для паказу дыяпазітываў; дыяскапічны праектар.
дыяптры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыёптра.
дыяра́ма, ‑ы,
1. Від выяўленчага мастацтва, у якім жывапісная карціна вялікіх памераў дапаўняецца аб’ёмным (бутафорскім) пярэднім планам, макетам, а таксама твор гэтага мастацтва.
2. Карціна, выкананая на празрыстай тканіне або шкле і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.
[Ад грэч. diá — праз, скрозь і hórama — карціна, відовішча.]
дыяра́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыярамы.
дыяры́т, ‑у,
Глыбінная магматычная горная парода зеленавата-шэрага колеру (скарыстоўваецца ў будаўніцтве.)
[Ад грэч. diorízō — адрозніваю.]