дыяле́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. У марксісцкай філасофіі — навука пра найбольш агульныя законы руху і развіцця прыроды, грамадства і мыслення, тэорыя і метад пазнання і рэвалюцыйнага пераўтварэння рэчаіснасці.
2. Працэс руху, развіцця чаго‑н. Дыялектыка пазнання. Дыялектыка гісторыі.
3. Уст. Уменне спрачацца, прымяняць лагічныя довады ў спрэчках.
[Грэч. dialektikē.]
дыялекты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дыялектыцы (у 1 знач.). Дыялектычны метад. Дыялектычная філасофія.
2. Які мае адносіны да дыялектыкі (у 2 знач.). Класікі марксізма-ленінізма вучаць разглядваць форму і змест у іх дыялектычным развіцці і ўзаемнай сувязі. «Беларусь».
•••
Дыялектычны матэрыялізм гл. матэрыялізм.
дыяло́г, ‑у, м.
1. Размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі.
2. Частка літаратурнага твора ў выглядзе размовы дзеючых асоб. Аўтару ўдаюцца дыялогі. // Літаратурны твор, напісаны ў форме размовы, гутаркі.
[Грэч. diálogos.]
дыямагнеты́зм, ‑у, м.
Уласцівасць некаторых рэчываў адштурхвацца (а не прыцягвацца) полюсамі магнітаў.
дыямагні́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адзнакі дыямагнетызму. Дыямагнітнае рэчыва.
дыяма́т, ‑а, М ‑маце, м.
Разм. Дыялектычны матэрыялізм. Мікалай Дзямянавіч Коласаў пачынаў семінар па дыямату. Карпюк.
дыяме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. (часцей у паэт. мове). Алмаз, брыльянт. То не скарб дарагі над зямлёй — То праменняў блішчаць, дыяменты. Бядуля.
2. Від дробнага шрыфту.
[Фр. diamant.]
дыяме́нтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяменту, уласцівы яму (у 1 знач.). Дыяментавы бляск. // Зроблены з дыяменту, упрыгожаны дыяментам. Дыяментавы пярсцёнак.
дыяме́нтны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дыяментавы. На вопратцы блішчалі дыяментныя і з іншых дарагіх камянёў гузікі такой каштоўнасць, што за іх можна было б купіць маёнтак. Бядуля.
дыя́метр, ‑а, м.
Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр. Дыяметр круга. // Папярочнік любога круглага цела, плошчы, прасторы. Дыяметр шара.
[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]