Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыэтэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб рацыянальным харчаванні здаровага чалавека. Пытанні дыэтэтыкі.

дыэтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыэтэтыкі.

дыяба́з, ‑а, м.

Горная парода даўняга вулканічнага паходжання, падобная на базальт (скарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Ад грэч. diabasis — пераход, праходжанне праз што‑н.]

дыяба́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыябазу; з дыябазу. Дыябазавыя скалы. Дыябазавы брук.

дыябе́т, ‑у, М ‑беце, м.

Рад хвароб, якія суправаджаюцца выдзяленнем вялікай колькасці мачы.

•••

Цукровы дыябет — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і ў мачы; цукровая хвароба.

[Грэч. diabētēs.]

дыябе́тык, ‑а, м.

Разм. Хворы на дыябет.

дыягана́левы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з дыяганалю ​1. Дыяганалевы касцюм.

дыягана́ль 1, ‑ю, м.

Шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.

дыягана́ль 2, ‑і, ж.

Прамая лінія, якая злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, што ляжаць не ў адной плоскасці.

•••

Па дыяганалі — наўскасяк, не пад прамым вуглом (ісці, рухацца і пад.).

дыягана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыяганалі ​2. Дыяганальная плоскасць.

дыя́гназ, ‑у, м.

Урачэбнае заключэнне аб хваробе па падставе абследавання хворага. Паставіць дыягназ.

[Ад грэч. diágnōsis — распазнаванне.]