Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

урато́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уратаваць.

2. Зал. да уратоўваць.

урато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уратаваць.

уратрапі́н, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як супрацьмікробны сродак пры лячэнні халецыстыту, менінгіту, энцэфаліту і іншых хвароб.

уратрапі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да уратрапіну.

ураўнава́жанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан ураўнаважанага; спакой, вытрымка. [Шаманскі] добра ведаў Олю, яе ўраўнаважанасць, уменне паважаць людзей. Дуброўскі. Я часамі траціў сваю ўраўнаважанасць, калі [Соня] дзе-небудзь затрымлівалася, не паказвалася на вочы. Ракітны.

ураўнава́жанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаважыць.

ураўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ураўнаважыць.

2. у знач. прым. Які мае роўны, спакойны, стрыманы характар. Рэдактар быў, як і заўсёды, спакойны, ураўнаважаны, з тым жа выглядам незалежнага, вясёлага чалавека. Колас. Адчувалася, што доктар не належаў да вельмі спакойных і ўраўнаважаных натур. Васілевіч. // Які выражае спакой, вытрымку. Гэта была зграбная маладая жанчына ў сціплым, але прыгожым адзенні, з спакойнымі ўраўнаважанымі рухамі. Лынькоў.

ураўнава́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаважваць — ураўнаважыць.

ураўнава́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ураўнаважыцца.

2. Зал. да ураўнаважваць.

ураўнава́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ураўнаважыць.