дыёптрыка, ‑і,
Вучэнне аб распаўсюджанні святла ў празрыстых асяроддзях.
дыёптрыка, ‑і,
Вучэнне аб распаўсюджанні святла ў празрыстых асяроддзях.
дыёптрыя, ‑і,
Адзінка аптычнай сілы лінзы або сферычнага люстра.
[Ад грэч. dioptēr — нагляданне, вымярэнне.]
дыз...,
Ужываецца замест «дыс...» перад галоснымі.
дыза́йн, ‑а,
Мастацкае канструяванне прамысловых вырабаў.
[Англ. design — задума, праект.]
дыза́йнер, ‑а,
Спецыяліст па мастацкаму праектаванню прамысловых вырабаў; мастак-канструктар.
дыза́йнерскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дызайнера.
дызелебудава́нне, ‑я,
Галіна прамысловасць, звязаная з вырабам дызеляў.
дызелебудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дызелебудавання.
дызелі́ст, ‑а,
Спецыяліст па дызелях.
ды́зель, ‑я,
Рухавік унутранага згарання, які працуе на вадкім паліве.
[Ад уласн. імя.]