радыелагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыялогіі.
радыелагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыялогіі.
радыетэрапі́я, ‑і,
Лячэнне з дапамогай іанізуючых выпрамяненняў.
ра́дыё,
1. Спосаб перадачы і прыёму без правадоў электрамагнітных хваль для ўстанаўлення сувязі, вяшчання, тэлебачання і пад.
2. Тое, што і радыёперадача (у 2 знач.).
3.
4. Ужываецца замест некаторых складаных слоў, першай састаўной часткай якіх з’яўляецца «радыё...» (радыёвяшчанне, радыёкропка, радыёсувязь, радыётэхніка і пад.).
[Ад лац. radio — выпраменьваю.]
радыё...
Першая састаўная частка складаных слоў, што мае значэнне: які мае адносіны да радыё (у 1 знач.), звязаны з ім, напрыклад:
радыёабсталява́нне, ‑я,
Сукупнасць прылад, прыстасаванняў і пад., неабходных для ажыццяўлення радыёсувязі.
радыёальтыме́тр, ‑а,
Прыбор для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата, заснаваны на прынцыпе радыёлакацыі.
радыёама́тар, ‑а,
Той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю.
радыёама́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёаматара, радыёаматарства.
радыёама́тарства, ‑а,
Дзейнасць, занятак радыёаматараў.
радыёантэ́на, ‑ы,
Тое, што і антэна.