Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брук, ‑у, м.

Укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы. Ідзе так дзядзька і па бруку Адзін за дзесяць робіць груку. Колас.

[Ням. Brücke — мост.]

брукава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Брукаваная дарога, шаша. Калі наша машына звярнула з брэсцкага асфальту і пайшла ўздзенскай брукаванкай, мне чамусьці захацелася, каб машына ішла як найпавальней. Сабаленка.

брукава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. брукаваць.

брукава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.

2. у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях друкаваны б’юць капыты. Гаўрусёў.

брукава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да брукаваць.

брукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Пакрываць, укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.). Мы праз горку да рэчкі Канал павялі, Брукавалі каменнем яго берагі. Куляшоў.

брука́р, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ўкладцы бруку. Пакінуўшы брата, .. [Красуцкі] рабіў у Слуцку брукаром. Скрыган.

брукаўшчы́к, ‑а, м.

Тое, што і брукар.

бруне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі і мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет. Шамякін.

[Фр. brunet.]

бруне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да брунет.