Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

донжуа́нства, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі донжуана.

до́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма; донная вуда. Ставіць донку. □ [Дзядзька] расказваў, як рыбачыў на лодцы і падчапіў на донку сома. Хадкевіч.

донкіхо́т, ‑а, М ‑хоце, м.

Наіўны летуценнік, фантазёр, які марна змагаецца за высокія, але неажыццявімыя ідэалы.

[Ад імя Дон Кіхота, героя рамана іспанскага пісьменніка Сервантэса.]

донкіхо́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы донкіхоту. Донкіхоцкі ўчынак. Донкіхоцкія паводзіны.

донкіхо́цтва, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі донкіхота.

до́нна, ‑ы, ж.

Слова, якое далучаецца да жаночых імён італьянскіх і іспанскіх дваран і знаці. Донна Марыя.

[Іт. donna.]

до́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дна (у 1 знач.). Проба доннага грунту. // Які жыве або які знаходзіцца на дне. Донны лёд. Донная рыба. Донныя травы.

до́нца, ‑а, н.

Памянш. да дно (у 2 знач.). [Галіна] наліла — поўную чарку мне і на донца сабе. Васілёнак.

до́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Абл. Дачка. — Хадзі да мяне, донька, паляжы трошкі, — сказала Ліда Сцяпанаўна. Шчарбатаў.

до́пінг, ‑у, м.

1. Узбуджальныя сродкі, якія пры ўвядзенні ў арганізм стымулююць фізічную і нервовую дзейнасць.

2. перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць, павышае працаздольнасць.

[Англ. dope — даваць наркотык.]