Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нападпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Засведчыць сваім подпісам вялікую колькасць якіх‑н. папер. [Марына:] — Вы нападпісвалі бог ведае колькі заяў [на грошы], а ў касе ж ні капейкі няма на зарплату. Скрыган.

нападро́ст,

У выразе: шыць нападрост гл. шыць.

нападсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Падсунуць пад што‑н. або да чаго‑н. вялікую колькасць якіх‑н. прадметаў.

нападця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Цягнучы, наблізіць да каго‑, чаго‑н. у значнай колькасці. Нападцягваць ламачча да кастра.

напазыча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Тое, што і напазычаць.

напазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Пазычыць у каго‑н. або пазычыць каму‑н. у вялікай колькасці. Напазычаць грошай суседу.

напаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго-што.

1. Даць напіцца, выпіць чаго‑н. Напаіць каня вадой. Напаіць гасцей чаем. □ [Жанчына] вельмі шпарка, вынесла малака, напаіла .. [раненых] і павяла кудысьці ў цемень поля. Чорны. І крынічка напаіла, Хлопцу сілы аднавіла. А. Александровіч.

2. Давесці да стану ап’янення. Напаіць гарэлкай. □ Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў без памяці. Якімовіч.

3. перан. Насыціць, напоўніць чым‑н. Напаіць стэп вадою. □ Дажджы над борам прагулі, Карэнні напаілі. Кляўко. Кволы, але непаўторны, .. [пах бэзу] напаіў паветра. Чарнышэвіч. Прыляцела вясна-чараўніца, Напаіла вадою крыніцы. Журба.

напа́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напайваць — напаяць.

напа́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напаяцца.

2. Зал. да напайваць.

напа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаяць.