наня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Многа, доўга паняньчыцца, паняньчыць.
нанясе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. нанесці (у 5, 6 знач.).
наня́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наняць.
2. у знач. прым. Які выкарыстоўваецца згодна з умовамі найму. Нанятыя рабочыя. Наняты дом.
наня́цца, наймуся, ноймешся, ноймецца; заг. найміся; зак.
Паступіць на працу па найму. Разам з усімі наняўся на работу адзін чалавек нейкага няпэўнага выгляду. Чорны. Трэба было зарабляць на хлеб, і Кірыла наняўся пасвіць свіней. Паслядовіч.
наня́ць, найму, ноймеш, нойме; заг. наймі; зак., каго-што.
1. Прыняць на работу, узяць для выканання якіх‑н. паслуг на пэўных умовах. Наняць рабочых. Наняць адваката. □ Наняў.. [гаспадар] старога цесляра і пачаў выбіраць месца для дома. Якімовіч. Вяселле Янушак спраўляў багатае... Наняў славутую на ўсю акругу .. духавую музыку. Дайліда.
2. Зняць за плату для часовага карыстання. Наняць кватэру. Наняць залу. □ Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку. Бядуля. // Узяць за плату для пераезду, перавозкі. Наняць машыну. Наняць коней.
нао́гул, прысл.
1. Ва ўсіх адносінах, увогуле. Бумажкоў сваім атрадам загарадзіў.. [танкам] дарогу. Гэта быў час наогул першай спробы бою чалавека з танкамі. Чорны. Паход цэлым атрадам быў нялёгкім асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы, а фурманкі з параненымі наогул тармазілі рух атрада. Брыль.
2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках; зусім. [Міхаль] быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. Скрыган. Лёдзя без болю наогул не магла глядзець, як сякуць дрэвы. Карпаў.
3. У агульных рысах. Гаварыць наогул. // У спалучэнні з назоўнікам азначае: у цэлым, не па частках. Звер гэты быў незвычайнае велічыні. Асабліва вялікай была яго галава і наогул увесь перад. Колас.
4. У спалучэнні са злучнікам «і» ужываецца для далучэння сказа або яго часткі, якія выражаюць думку больш агульную ў параўнанні з той, што выказана ў папярэднім сказе. І ні адна душа тут пра .. [Наўмысніка] нічога дрэннага не думала, і наогул мала пра яго думалі. Чорны.
5. Ужываецца ў значэнні абагульняючага слова. Тут жа [на вуліцы] расказваліся вельмі цікавыя навіны, падымаліся гарачыя спрэчкі, наогул жыццё біла з кожнага кута. Колас.
напава́л, прысл.
Адразу насмерць. Аднойчы ў баі пад Трубчэўскам быў напавал забіты камандзір. Краўчанка. // перан. Вельмі моцна. Лічбы б’юць напавал. □ Сяло маўчала, быццам карнавал Спраўляла смерць, і зараз у цішы Усе спалі, змораныя напавал. Танк.
напаве́р, прысл.
У доўг, у крэдыт. Адпусціць тавару напавер. □ У Пінску .. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас.
напаве́рх, прысл.
Разм. Наверх, на паверхню. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік, яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіваўся ў зямлю. Сабаленка. Рыбкая драбяза выплеснулася напаверх, ратуючыся ад хцівага шчупака. Лынькоў. Глыбока схаваны боль раптам прабіваецца напаверх. Клышка.
напагато́ве, прысл.
У стане гатоўнасці. Быць напагатове. □ У тамбурах з аўтаматамі напагатове стаялі салдаты. Сіняўскі. Запраўленая і дагледжаная з вечара машына была напагатове. Б. Стральцоў.