наня́ць, найму, ноймеш, нойме; заг. наймі; зак., каго-што.

1. Прыняць на работу, узяць для выканання якіх‑н. паслуг на пэўных умовах. Наняць рабочых. Наняць адваката. □ Наняў.. [гаспадар] старога цесляра і пачаў выбіраць месца для дома. Якімовіч. Вяселле Янушак спраўляў багатае... Наняў славутую на ўсю акругу .. духавую музыку. Дайліда.

2. Зняць за плату для часовага карыстання. Наняць кватэру. Наняць залу. □ Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку. Бядуля. // Узяць за плату для пераезду, перавозкі. Наняць машыну. Наняць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)