упра́ўка, ‑і, ДМ упраўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. упраўляць — управіць (у 1 знач.) і ўпраўляцца — управіцца (у 1 знач.).
упраўле́нне, ‑я, н.
Адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіною гаспадарчай, навуковай, ваеннай і іншай дзейнасці. Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне. Упраўленне чыгункі. □ Ужо мінуліся суткі, як камісар пакінуў ўпраўленне палітычнай прапаганды фронта. Лынькоў. // Будынак, памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова або такі орган. [Васіль Пятровіч і Барушка] выйшлі з упраўлення і закрочылі па пустэльнай плошчы Свабоды. Карпаў. // Разм. Супрацоўнікі такой установы або такога органа. Упраўленне выехала на ўборку бульбы.
упраўле́нчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да упраўлення. Упраўленчы апарат.
упра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад управіць.
упраўля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. упраўляць — управіць (у 1, 2 знач.).
упраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да управіцца.
2. Зал. да упраўляць (гл. управіць у 1 знач.).
упраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да управіць.
упра́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць упраўнага. «Не апазніўся!» — нібы пахваліў.. [Васіль] сваю гаспадарлівую ўпраўнасць. Мележ.
упра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спрытны і жвавы ў рабоце. Стала.. [цётка] жвавая, упраўная, усё ў руках гарыць: снеданне гатуе, .. па бадоўлі цесляру памагае. Сяркоў. [Анішчук:] Упраўная [Вясніна] каля работы. Калі возьмецца ці то араць або касіць, работа ў яе гарыць. Гурскі. / Пра рухі, рукі. [Салдаты] ўпраўнымі, звычнымі рухамі земляробаў, не разгінаючыся, моўчкі закідвалі тугімі лустамі.. зямлі вузкую, чорную яму. Самуйлёнак. // Які паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Чалавек, што памагаў.. [Марыне] сеяць,.. распрагаў коней і пахмура бубніў: — Твой дзевер, Марына, вельмі ж упраўны. Куды ні прыеду, а ў яго ўжо гатова. Узарана і пасеяна. Ракітны.
упра́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да управы 2 (у 1 знач.).