упра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Добра прагрэць на агні; спражыць. Упражыць гарох.
упрасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упрасаваць (у 1 знач.).
упрасава́цца, ‑суецца; зак.
Добра ўтрамбавацца пад прэсам (у 1 знач.); добра ўшчыльніцца.
упрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Утрамбаваць прэсам (у 1 знач.); добра ўшчыльніць.
2. Уставіць прасаваннем. Упрасаваць утулку.
упрасі́цца, упрашуся, упросішся, упросіцца; зак.
Разм. Настойліва просячы, дамагчыся чаго‑н. Ноч [хлопцы] .. не спалі ад страху. А раніцай упрасіліся на калгасную машыну і, прыехаўшы ў мястэчка, расказалі.. пра ўсё, што ўбачылі ў былым партызанскім лагеры... Нядзведскі. Па дарозе [сяржант] упрасіўся не паказваць яго ўрачам, а перавязаць самой [Марыі] і сказаць камандзіру роты, што служыць можа. Кулакоўскі.
упрасі́ць, упрашу, упросіш, упросіць; зак., каго.
Настойліва просячы, угаварыць, пераканаць зрабіць што‑н., схіліць да чаго‑н. Нара не хацела ісці дамоў, але старая ўпрасіла яе пагаварыць з людзьмі. Дуброўскі. Колькі каштавала Шурку ўпрасіць Косціка ўзяць яго сёння з сабой у лес, — і вось ён нарэшце ідзе. Брыль.
упрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да упрасавацца.
2. Зал. да упрасоўваць.
упрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упрасаваць.
упра́сці, упраду, упрадзеш, упрадзе; упрадзём, упрадзяце, упрадуць; пр. упраў, упрала; зак., што.
1. Крадучы, укруціць, усукаць што‑н. у што‑н. Упрасці шоўк у воўну.
2. (пераважна з адмоўем «не»). Здолець спрасці што‑н. Пянька жорсткая, не ўпрасці.
упра́сціся, упрадзецца; упрадуцца; зак.
1. Укруціцца ў адну нітку прадзеннем.
2. Зменшыцца ў выніку прадзення.