Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трансфарма́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трансфарматара ​1 (у 1 знач.). Трансфарматарная будка. Трансфарматарная падстанцыя.

трансфармацы́йны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трансфармацыі ​1. Трансфармацыйная апаратура.

трансфармацы́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трансфармацыі ​2. Трансфармацыйны касцюм.

трансфарма́цыя 1, ‑і, ж.

1. Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.

2. Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору. «Полымя».

[Лац. transformatio.]

трансфарма́цыя 2, ‑і, ж.

Тэатральны або цыркавы номер, заснаваны на хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.

трансфармі́зм, ‑у. м.

Пазбаўленае элементаў гістарызму ўяўленне аб змяненні і ператварэнні арганічных форм, паходжанні адных арганізмаў ад другіх, якое папярэднічала дарвінізму.

[Ад лац. transformare — пераўтвараць.]

трансфе́рт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Перавод замежнай валюты або золата з адной краіны ў другую.

2. Перадача права ўладання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыямі) адной асобы другой.

трансфу́зія, ‑і, ж.

Спец. Пераліванне крыві.

трансцэндэнталі́зм, ‑у, м.

Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, паводле якога апрыёрныя формы свядомасці папярэднічаюць вопыту і з’яўляюцца яго ўмовамі. Трансцэндэнталізм Канта.

трансцэндэнта́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць трансцэндэнтальнага. Трансцэндэнтальнасць логікі.

трансцэндэнта́льны, ‑ая, ‑ае.

У ідэалістычнай філасофіі — абстрактна-лагічны, незалежны ад вопыту. Трансцэндэнтальны ідэалізм.

трансцэндэ́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць трансцэндэнтнага. Трансцэндэнтнасць ідэй. Трансцэндэнтнасць функцый.