набы́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. груб. Нахмурыўшыся, глядзець спадылба. [Антось] прыгнуў галаву, набычыўся і, сціснуўшы кулакі, рушыў на Томчака. Бажко.
набэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Наблытаць у нейкай колькасці. Набэрсаць нітак.
набяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да набегчы.
набялі́цца, ‑бялюся, ‑белішся, ‑беліцца; зак.
Нацерці твар, рукі і г. д. бяліламі (у 2 знач.).
набялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак.
1. што. Зрабіць белым пры дапамозе бяліл (у 2 знач.). Набяліць твар.
2. чаго. Адбяліць у нейкай колькасці. Набяліць палатна.
набярэ́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны на беразе, каля берага. Ліна апранула плашч і падалася на бульвар да набярэжнага парапета. Хомчанка. Аднойчы пад вечар, ідучы з працы па набярэжным бульвары, Міхась нечакана сустрэў.. франтавіка з іх вёскі. Машара.
2. у знач. наз. набярэ́жная, ‑ай, ж. Бераг, умацаваны сцяной з граніту, каменю і г. д. Гранітная набярэжная. // Вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага. Буднік дайшоў да універсітэцкай набярэжнай. Галавач.
нава... (гл. нова...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «нова...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: навагодні, навамодны.
навабра́нец, ‑нца, м.
Той, хто нядаўна, толькі што прызваны на ваенную службу. Навабранцы з заводаў і сёлаў У Чырвоную гвардыю йшлі. Прыходзька. Мы ўжо даўно не навабранцы, Мы памужнелі ў баях. Калачынскі.
навабра́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навабранца, навабранцаў. Руневіч успомніў свой апошні спектакль, у лютым трыццаць дзевятага года, калі ўжо Толя быў дома, а ён, Алесь, чакаў навабранскай павесткі. Брыль.