Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да датаптаць.

дато́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да датаўчы.

дато́ўчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад датаўчы.

дато́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад датачыць ​1.

дато́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад датачыць ​2.

дато́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да датачыць ​1.

дато́чваць 2, ‑ае.

Незак. да датачыць ​2.

датрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; заг. датрапі; зак., што.

Скончыць трапаць, завяршыць трапанне чаго‑н. Датрапаць лён.

датраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да датрэсці.

датрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Вытрываць да канца; пратрываць да якога‑н. тэрміну. Ці ўсе адолеюць страх? Каму суджана будзе датрываць да канца? Быкаў. — Ох, час быў... — не датрывала з маўчанкай сваёй раптам баба. Шынклер.

датрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пратрымацца, вытрымаць што‑н. да якога‑н. тэрміну. Датрымацца да прыходу падмацавання.

датрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пратрымаць да якога‑н. часу. Датрымаць у сябе бібліятэчную кнігу да канца года.

2. Разм. Стрымаць (абяцанне, слова і пад.). — Урэшце, усё-такі твая праўда: ты не датрымаў свайго правіла, зачапіў Ганну Карлаўну. Колас.