датры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да датрымацца.
2. Зал. да датрымліваць.
датры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датрымаць.
датрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датрапаць.
датрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; зак., што.
Скончыць трэсці, вытрасаць, атрасаць што‑н. Датрэсці палавікі.
дату́ль, прысл.
1. Да таго месца. Дайшоў датуль, дзе дарога зварочвае ўбок.
2. Да таго часу. Думала ўжо дзеўкай векаваць, і з думкай гэтай крыху лягчэй было датуль, пакуль у хаце спачувалі. Брыль. [Партызаны] прабеглі паўз Тураўца і Кавалевіча, запоўніўшы пустую датуль высеку. Мележ.
дату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Дайсці да якога‑н. месца. Чубар датупаў да апошняга размежавальнага капца, глянуў на далёкую дарогу. Чыгрынаў.
дату́шаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад датушыць 1.
дату́шаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад датушыць 2.
дату́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датушыць 1.
дату́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датушыць 2.
датушы́ць 1, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Канчаткова патушыць. Датушыць пажар.
датушы́ць 2, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Канчаткова стушыць. Датушыць бульбу.
датча́не, ‑чан; адз. датчанін, ‑а, м.; датчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. датчанкі, ‑нак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Даніі.