Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скончыць струганне чаго‑н.; давесці струганнем да канца ці да якога‑н. месца. Дастругаць дошку.

дастру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дастругваць.

дастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дастругаць.

дастрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дастрыгчыся.

2. Зал. да дастрыгаць.

дастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дастрыгчы.

дастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. дастрыг, ‑па; зак., каго-што.

Скончыць стрыгчы каго‑, што‑н.; давесці стрыжку да канца ці да якога‑н. месца. Дастрыгчы авечак. Дастрыгчы галаву.

дастры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; зак.

Скончыць стрыгчыся, абстрыгчыся да канца, поўнасцю.

дастры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дастрыгчы.

дасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Стукаючы, дабіцца адказу. Дастукацца ў хату. Дастукацца да суседзяў. □ [Штанюк] рэдка калі высоўваецца на вуліцу, і ў двор да яго не так лёгка дастукацца. Сабаленка. // Разм. Дасягнуць свайго настойлівымі намаганнямі. Мікалай Камароўскі два разы ездзіў у раён.., а нічога адразу дастукацца не мог. Чорны.

2. Разм. Адмоўнымі паводзінамі наклікаць на сябе бяду, непрыемнасці. — Эх, Андрэй, Андрэй, да чаго ж ты дажыў, да чаго ж дастукаўся: ні раздолля табе, ні жазлоў, ні пуцёвак. Стой, гібей са сваёй кукушкай-свістушкай! Лынькоў.

даступа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да даступіцца.