Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дасы́та, прысл.

Поўнасцю, уволю (пад’есці, напіцца). Шапацеў і гаманіў рэдкі, але лапаткі дождж. Сырая ноч абдымала зямлю, дасыта напаіўшы яе вадою. Савіцкі.

дасыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дасохнуць.

дасье́, нескл., н.

Спец. Збор дакументаў па якому‑н. пытанню, якой‑н. справе; папка з такімі дакументамі. Праз некалькі дзён палкоўніку Малевічу прывезлі пульхнае дасье, заведзенае ў судзе на Берсана. Мехаў.

[Фр. dossier.]

дасю́ль, прысл.

Разм.

1. Да гэтага часу. Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ б’ецца. Багдановіч.

2. Да гэтага месца, да гэтай мяжы. Выкасі траву дасюль.

дасява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дасяваць — дасеяць (у 1 знач.).

дасява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дасяваць.

дасява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дасеяць.

дасяга́льнасць, ‑і, ж.

Магчымасць дасягнуць чаго‑н. Дасягальнасць мэты.

дасяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога можна дасягнуць, які можна ажыццявіць. Ставіць перад сабой дасягальныя мэты.

дасяга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дасягаць (гл. дасягнуць у 4 знач.).