даспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які даспеў, стаў спелым. Даспелае жыта. Даспелы яблык.
даспе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даспяліць.
даспе́хі, ‑аў; адз. даспех, ‑а, м.
Баявое узбраенне, амуніцыя воіна ў старажытнасці. Воінскія даспехі. Рыцарскія даспехі. // Жарт., іран. Якія‑н. снасці, рэчы наогул. Дачакаўшыся суботы, я сабраў свае паляўнічыя даспехі, купіў білет на прыгарадны Мінск — Нухавічы і ўжо ў дзевяць гадзін вечара сядзеў з Антонам за сталом і вячэраў перад выхадам. Ляўданскі.
даспе́ць, ‑ее; зак.
Стаць зусім спелым. Слівы даспелі. Задума даспела. Ураджай даспеў. □ Чарэшні навісаюць млява, даспелі ўжо да чарнаты. Пысін.
даспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Закончыць спрэчку (спрэчкі).
2. Доўга спрачаючыся, дайсці да непрыемных вынікаў. Даспрачаліся да бойкі.
даспява́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. даспяваць 2 — даспець.
даспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Празмерна доўгім спяваннем давесці сябе да непрыемных вынікаў.
даспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак., што.
Скончыць спяванне чаго‑н.; даспяваць да пэўнага месца, часткі. Даспяваць песню.
даспява́ць 2, ‑ае.
Незак. да даспець.
даспялі́ць, ‑спялю, ‑спеліш, ‑спаліць; зак., што.
Даць магчымасць даспець, зрабіць спелым. Даспяліць памідоры.
дастава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. даставаць — дастаць.