абыгра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абыграць.
абыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамагчы каго‑н. у гульні. Абыграць у шашкі.
2. Выкарыстаць што‑н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у сцэнічным дзеянні, літаратурным творы і пад.). Маналог.. трэба было так абыграць, каб ён не ўтрымаўся як прамова з трыбуны. «Полымя». // Выкарыстаць чые‑н. словы (памылку) у асабістых мэтах, надаючы не ўласцівае ім значэнне. [Адольф:] Цяпер за тое, што панна Паўлінка мяне гэтак абыграла, вазьму ды паеду. Купала.
3. Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час. Абыграць цымбалы.
абы́грыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. абыгрываць — абыграць (у 2, 3 знач.).
абы́грывацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абыгрываць.
абы́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абыграць.
абы́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абысці.
абы́класць, ‑і, ж.
Уласцівасць абыклага. За гэтыя часы да ўсяго людзі папрывыкалі, і ўсялякая навіна скора рабілася абыкласцю. Чорны.
абы́клы, ‑ая, ‑ае.
Заўсёдны, звыклы. Зноў пачаў асталёўвацца.. абыклы рух жыцця. Чорны. Ён жа [Чорны] адкладаў убок сваё, траціў час, парушаў абыклы распарадак. Лужанін.
абылга́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абылгаць.
абылга́ць, ‑лгу, ‑лжэш, ‑лжэ; ‑лжом, ‑лжаце, ‑лгуць; заг. абылжы; зак., каго.
Нагаварыць на каго‑н.; узвесці паклёп; абгаварыць. — Што ж ты нарабіў? — ледзь не закрычаў на мяне ўжо ў кабінеце рэдактар. — Сумленных людзей абылгаў, а сабатажнікаў узяў пад абарону. Сабаленка.