даме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дамешваць — дамяшаць (у 2 знач.).
2. Р мн. ‑шак. Тое, што дамешана, прыбаўлена да чаго‑н. Чырвонаруды пласт быў роўны і чысты ад старонніх дамешак. Паслядовіч.
дамі́на, ‑ы, ж.
Разм. Вялізны дом. Вырастаюць што ні месяц даміны, аграмадзіны цэлыя. Лынькоў.
дамінава́ць, ‑нуе; незак.
Пераважаць, панаваць, быць асноўным. Пачуццё дружбы і тая самая непрымірымасць к панам, якая заўважалася і ў Захара Зубца, дамінавала над усім у Савы. Пестрак. // Панаваць, узвышацца над акаляючаю мясцовасцю. Гара дамінуе над горадам.
даміна́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.
Кніжн. Асноўная, дамінуючая ідэя; асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго‑н.
[Іт. dominante.]
даміна́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да дамінанты; асноўны, пануючы. Дамінантныя прыметы.
даміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дамяць.
дамініён, ‑а, м.
Тэрмін, якім да 1947 абазначаліся былыя калоніі Брытанскай імперыі, што атрымалі права на самакіраванне (заменены тэрмінам «член Садружнасці»).
[Англ. dominion.]
дамініка́нец, ‑нца, м.
Член манашскага каталіцкага ордэна.
дамініка́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дамініканца, дамініканцаў, належыць ім. Дамініканскі касцёл.
даміно́ 1, нескл., н.
Маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек, адзеты ў такі касцюм.
[Іт. domino.]
даміно́ 2, нескл., н.
Гульня ў 28 касцяных (ці з іншага матэрыялу) пласцінак, на верхнім баку якіх зроблены вочкі, а таксама набор пласцінак для гэтай гульні. Гуляць у даміно. □ Каля самай сцэны за маленькім столікам заўзятыя гулякі раз-пораз з усёй сілы грукалі костачкамі даміно. Краўчанка.
[Іт. domino.]