дазво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што, з інф. і дадан. сказам. Даць дазвол, згадзіцца на што‑н. Дазволіць пастаноўку п’есы. Дазволіць увайсці. □ Коні, .. як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць. Брыль.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Даць магчымасць што‑н. зрабіць; ажыццявіць. Мінеральныя ўгнаенні дазволяць за 7 гадоў амаль патроіць ураджаі. Дуброўскі. [Тварыцкі] дайшоў да таго доміка, дзе жыў Несцяровіч, а цераз сенцы Ірына.. Вокны адчынены, і адтуль шмат галасоў. Гэта не дазволіла яму адразу пайсці туды. Чорны.
3. заг. дазво́ль(це). Ужываецца як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога‑н. дзеяння. Дазвольце сход лічыць адкрытым. □ — Таварышы! Дазвольце назваць вас ганаровым і слаўным імем — чырвонаармейцы. Мікуліч.
4. заг. дазво́ль(це). Ужываецца як форма пярэчання, нязгоды з чым‑н. — Да... Дазвольце! — ускрыкнуў чыноўнік. — Дазвольце... Якое права... Самуйлёнак. Другую [пасцель] Таня прынесла сама. — Дазвольце, мы самі ўсё зробім, не турбуйцеся, — папрасіла жанчына. Даніленка.
дазво́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да дазваніцца.
дазда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; зак., што.
Здаць тое, што заставалася не здадзеным. Даздаць экзамены.
дазімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.
Прабыць дзе‑н. астатак зімы. Дазімаваць у старой хаце.
дазіме́тр, ‑а, м.
Кантрольна-вымяральны прыбор для вызначэння дозы радыеактыўнага выпрамянення.
дазіметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто займаецца вызначэннем узроўню, дозы радыеактыўнага выпрамянення. Дазіметрыст атамнага рэаптара.
дазіметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дазіметрыі, дазіметра. Дазіметрычныя прылады.
дазіме́трыя, ‑і, ж.
Сукупнасць метадаў вымярэння дозы радыеактыўнага выпрамянення, а таксама вывучэнне яго ўздзеяння на арганізм чалавека.
[Ад грэч. dosis — порцыя, доза і metreō — мераю.]
дазі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дазіраваць.
дазі́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да дазіраваць.