Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упе́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Абл. Утаропіцца. Дзед з цікаўнасцю ўперыўся на ўнука. Шынклер. [Мікола] глядзеў на .. [маці] ўпаўшымі, зашклёнымі ад слёз вачыма, а пасля павярнуўся на спіну, уперыўся зрокам у столь і нешта думаў... Брыль.

упе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Абл. Утаропіць. Дзеткі зашыліся ў куток і ўперылі вачаняты на пачырванеўшага пана, які скончыў есці. Пестрак.

упе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упячы.

упёк, ‑у, м.

Спец. Розніца паміж вагой цеста, пасаджанага ў печ, і вагой выпечанага хлеба.

упёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уперці.

упіва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да упіцца ​1.

упіва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да упіцца ​2.

упіка́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упікаць — упікнуць.

2. Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму‑н. або ў адрас каго‑н.

упіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, каму, з дадан. сказам і без дап.

Папракаць каго‑н., выказваць неадабрэнне, нездавальненне за што‑н. Глядзеў [Звераў] на трапяткі сонечны зайчык.. і ўпікаў сябе за тое, што схлусіў урачу. Алешка. Так, так, Паліна больш за ўсіх будзе ўпікаць.. [Ніне], што ў апошні час не пісала і нават у час канікулаў не наведалася дамоў. Сіўцоў. І хоць дзеду Мікалаю ўжо ішоў восьмы дзесятак — .. ён, і не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. [Яраш:] — Я расказаў Галі пра гэтую жанчыну яшчэ да таго, як мы пажаніліся. Тады яна змаўчала і сказала, што ўсё разумее... А цяпер упікае. Шамякін.

упі́кі, ‑аў; адз. няма.

Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму‑н.

упікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да упікаць.