Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

транспланто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па трансплантацыі (у 1 знач.).

транспо́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Спец. У бухгалтэрыі — перанос сумы на другую старонку.

[Ад лац. transportare — пераносіць.]

транспо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да транспорту.

трансура́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трансуранаў. Трансуранавы элемент.

трансура́ны, ‑аў; адз. трансуран, ‑у, м.

Штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля ўрану.

трансфармава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. трансфармаваць і трансфармавацца.

трансфармава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад трансфармаваць.

2. у знач. прым. Пераўтвораны, відазменены. Трансфармаваны ток.

трансфармава́цца, ‑муецца; зак. і незак.

1. Пераўтварыцца (пераўтварацца) пры дапамозе трансфарматара (пра пераменны ток).

2. Кніжн. Пераўтварыцца (пераўтварацца), відазмяніцца (відазмяняцца). У поглядах і сімпатыях вучонага [І. Замоціна] па-свойму трансфармаваліся агульныя заканамернасці развіцця савецкага літаратуразнаўства. Мушынскі.

3. толькі незак. Зал. да трансфармаваць.

трансфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

1. Спец. Пераўтварыць (пераўтвараць) пераменны ток пры дапамозе трансфарматара. Трансфармаваць ток для асвятляльнай сеткі.

2. Кніжн. Пераўтварыць (пераўтвараць), відазмяніць (відазмяняць). Трансфармаваць атамную энергію ў электрычную.

трансфарма́тар 1, ‑а, м.

1. Спец. Апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.

2. Кніжн. Тое, што пераўтварае, відазмяняе ўласцівасці чаго‑н.

[Ад лац. transformare — ператвараць.]

трансфарма́тар 2, ‑а, м.

1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы грым, касцюм і пад.

2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.