Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тра́верз, ‑у, м.

Спец. Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.

тра́верза,

гл. траверса.

тра́верзны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да траверзу і траверзы.

тра́верс 1, ‑а, м.

Спец.

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

[Фр. traverse.]

тра́верс 2, ‑а, м.

Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]

тра́верса і тра́верза, ‑ы, ж.

Спец. Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго‑н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння. Траверсы для падвешвання ізалятараў на высакавольтных лініях.

траверсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Перапраўляцца па траверсе ​2. Траверсіраваць горны масіў.

[Ад фр. traverser — перапраўляцца, пераходзіць.]

тра́версны 1, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да траверса ​1, траверсы. Траверсная пляцоўка.

тра́версны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да траверса ​2, з’яўляецца траверсам. Траверсны маршрут.

траверці́н, ‑у, м.

Вапнавы туф, які адкладваецца мінеральнымі крыніцамі (выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Іт. travertino.]

травесці́, нескл., н.

Спец.

1. Адно з тэатральных амплуа, мужчынская або дзіцячая роля, якая выконваецца пераадзетай жанчынай, радзей — жаночая роля, якая выконваецца мужчынам. Ірына Ждановіч доўга іграла травесці, спрабавала ролі характарныя, захаплялася імі. Сабалеўскі. // у знач. прым. Пераадзеты ў касцюм другога полу. Актрыса-травесці.

2. Від гумарыстычнай паэзіі, блізкай да пародыі, які характарызуецца тым, што сур’ёзны змест увасабляецца ў камічнай форме. «Энеіда» — арыгінальны твор, які вырас на нацыянальнай глебе, на аснове беларускіх пародый — травесці. Барысенка.

[Фр. travesti.]

травесці́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да травесці. Травесційная роля.