Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

еўрапеіза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. еўрапеізаваць і стан паводле знач. дзеясл. еўрапеізавацца.

еўрапе́йка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Р мн. ‑пеек; ж.

Жан. да еўрапеец.

еўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». // Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.

еўрапео́ід,

гл. еўрапеоіды.

еўрапео́ідка,

гл. еўрапеоіды.

еўрапео́ідны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: еўрапеоідная раса гл. раса ​1.

еўрапео́іды, ‑аў; адз. еўрапеоід, ‑а, м.; еўрапеоідка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. еўрапеоідкі, ‑дак; ж.

Людзі, якія належаць да еўрапеоіднай расы.