га́бітус, ‑у, м.
Спец. Знешні воблік чалавека, жывёльнага або расліннага арганізма. Атлетычны габітус. Змяненне габітусу. Габітус гібрыда.
[Ад лац. habitus — выгляд, склад.]
габлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. габляваць; габляванне.
2. Апрацаваны гэблем, рубанкам матэрыял.
габлю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Стружка. Пашамацеўшы габлюшкамі, Рыбакоў выняў [са] скрынкі мяшэчак і развязаў яго. — Гарбузікі. Налятай! Алешка.
габлява́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для апрацоўкі чаго‑н. габляваннем. Габлявальны інструмент.
габлява́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы чаго‑н. габляваннем.
габлява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. габляваць.
габлява́ны і габлёваны, ‑ая, ‑ае.
Апрацаваны гэблем, рубанкам; гладкі, струганы. Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі. Шамякін.
габлява́цца, ‑люецца; незак.
1. Паддавацца апрацоўцы габляваннем. Сухія дошкі добра габлююцца.
2. Зал. да габляваць.
габлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.
Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. □ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі. Шамякін. Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі. Броўка.