бля́скат, ‑у,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuблясна́, ‑ы,
Прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі.
блясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць;
Лавіць рыбу на блясну.
бля́ха, ‑і,
1. Тонкае ліставое жалеза; ліст такога жалеза.
2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць.
3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што‑н.
бляха́р, ‑а,
Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі.
бляха́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бляхара; звязаны з вырабам рэчаў з бляхі.
бляха́рня, ‑і,
Бляхарная майстэрня.
бляша́начны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бляшанкі.
бляша́нка, ‑і,
Бляшаная банка.
бляша́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бляхі; зроблены з бляхі.