Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безагаво́рачнасць, ‑і, ж.

Безумоўнасць, беспярэчнасць.

безагаво́рачны, ‑ая, ‑ае.

Не абмежаваны ніякімі ўмовамі, безумоўны, беспярэчны. Безагаворачная капітуляцыя.

безадва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца. Безадвальнае ворыва.

2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы. Безадвальны плуг.

безадгаво́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца без адгаворак; беспярэчны.

безадка́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безадказнага; адсутнасць адказнасці. Безадказнасць — вораг поспеху.

безадка́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не нясе адказнасці ні перад кім. [Галавенька Громаву:] — Безадказны ты нейкі, папраўдзе, як малое дзіця. Лупсякоў. // Які не атрымліваецца пачуццём адказнасці. А сказаць трэба сур’ёзна і горача, каб.. [Маша] паверыла, каб зноў не палічыла гэта за легкадумны жарт, за яго [Славікаву] звычайную безадказную балбатню. Шамякін.

2. Які працуе безадмоўна, без перабояў. [Іван Іванавіч:] — Для палёту да другіх планет трэба было сканструяваць лёгкі, зручны і безадказны рухавік. Гамолка.

3. Які без пярэчання выконвае ўсе загады, распараджэнне, бездакорны, беззаганны. Бяссільная [Сымонава] злосць вылілася на Машку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэтая злосць, горкая, дзікая і дурная. Брыль.

безадкла́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безадкладнага. Безадкладнасць справы.

безадкла́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, выкананне, ажыццяўленне якога не церпіць адкладу. Безадкладная задача.

безадмо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безадмоўнага. Безадмоўнасць работы агрэгата.

безадмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае перашкод у рабоце; спраўны. Безадмоўная работа механізма.

2. Тое, што і безадказны (у 3 знач.).