давя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да давязаць.
давяра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да даверыцца.
2. Зал. да давяраць (у 1 знач.).
давяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да даверыць.
2. Верыць каму‑, чаму‑н., спадзявацца на каго‑, што‑н. Грышку ўсе давяралі, і ён ніколі ні ў чым не падкачаў. Чарот.
давярша́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да давяршаць.
давярша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да давяршыць.
давяршы́цца, ‑вершыцца; зак.
Закончыцца, завяршыцца. З адчуваннем непапраўнага няшчасця, якое павінна давяршыцца, змучаны доўгай дарогаю і думкамі, стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ.
давяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.
Закончыць, завяршыць. Давяршыць пачатую справу. □ Далейшы шлях атрада,.. як быццам знарок дзеля таго, каб давяршыць найбольшы гарт выпрабавання, быў асабліва цяжкім. Брыль.
давяршэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.
•••
У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.
давячэ́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Закончыць вячэраць.
дагаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. Закончыць габляваць што‑н. Дагабляваць дошкі.
2. Абгабляваць да пэўнай мяжы. Дагабляваць бэльку да сярэдзіны.