дагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Выгадаваць да якога‑н. узросту. Дагадаваць дзяцей да сталага ўзросту.
дагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Тое, што і здагадацца. Да дзедавых вушэй далятаюць асобныя словы і часткі сказаў, але і па іх можна дагадацца, аб чым ідзе гутарка. Колас.
дага́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да дагадацца.
дагаджа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дагаджаць — дагадзіць.
дагаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дагадзіць.
дагадзі́ць, ‑гаджу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каму-чаму.
Задаволіць каго‑н., зрабіўшы яму што‑н. прыемнае, патрэбнае і пад.; уладзіць (у 2 знач.). Жанчына з боку наглядала за сваім госцем, шчаслівая, што яму абед спадабаўся; яна была рада, што дагадзіла такому госцю. Гурскі.
дага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Тое, што і здагадка. — Ну, пане, будзе цяпер змена, І пойдуць новыя парадкі, — Міхал выказвае дагадкі! Колас.
дагадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дагадаваць.
дагала́, прысл.
Да голага цела. Раздзець дагала. // Зусім, поўнасцю (абстрыгчы, абрэзаць і г. д.). Абстрыгчы дагала. // перан. Поўнасцю, да апошняга (забраць). Блізка году катавалі. Ноч пажарамі гула. Руйнавалі, рабавалі, Вымяталі дагала. Броўка.