дзюба́сты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дзюбаты. Дгюбастая птушка кінулася ў куст. Чорны. На паліцах, Паміж усяго — Ножык з дзюбастым бліскучым лязом. Броўка.
дзюба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай дзюбай. Дзюбаты бусел. □ Гараць, як стужкі, каля хаты Дарожкі з клумбамі. На іх Арол красуецца дзюбаты. Колас.
2. Падобны на дзюбу. Прыйшоў бухгалтар у акулярах, з чорнымі вусікамі пад крыху дзюбатым носам. Пестрак.
дзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм.
1. Кляваць, дзяўбаць (пра птушак).
2. Удараць, кляваць чым‑н. вострым. [Разносчык газет] дзюбае жалезнай палкай па тратуары і крычыць: — Купляйце! Купляйце газету! Сабаленка. // Ударацца аб што‑н., пакідаючы след. Аганёк паўзе па мосце, А услед бяжыць Дзіега. Ён не чуе, як навокал Кулі дзюбаюць жалеза. Панчанка.
•••
Дзюбаць носам — тое, што і кляваць носам (гл. кляваць).
дзюбе́к, ‑у, м.
Вышэйшы сорт македонскага тытуню.
дзю́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Памянш. да дзюба; тое, што і дзюба. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку. Колас. Дзюбку цягне з гнязда птушаня, просіць есці. Барадулін.
2. Тонкі завостраны канец чаго‑н., вастрыё. Зламаць дзюбку ў нажы. □ Дзюбкі куль абведзены чырвона-чорнымі паяскамі фарбы. Навуменка.
дзю́бнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Стукнуцца, ударыцца (звычайна тварам). Стары дзюбнуўся тварам у зямлю і застыў. Ставер. [Дыверсант] паспеў саскочыць са слупа, нагнуўся, каб вызваліць ногі ад кошак, ды так і дзюбнуўся галавой у зямлю. Беразняк.
дзю́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да дзюбаць.
2. Разм. Выпіць віна, гарэлкі і пад. Наслухаўся, відаць, немец .. навін і з радасці, што хутка паедзе дамоў, дзюбнуў шнапсу. С. Александровіч.
дзюбча́сты, ‑ая, ‑ае.
З вострым канцом, з вострым верхам. Дзюбчастая вежа.
дзюдаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спартсмен, які займаецца барацьбой дзюдо.
дзю́дзя, ‑і, ж.
У дзіцячай мове — свіння.