рама́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Разм. Тое, што і рамантызм (у 2, 3 знач.). Рамантыка Грына.
2. Незвычайнасць, казачнасць чаго‑н., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя адносіны. Рамантыка нязведаных краёў вабіць моладзь. Карпюк. Па натуры .. [Давід] быў досыць бяспечны, любіў рэвалюцыйную рамантыку і дзёрзкую рызыку. Машара.
раманты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць рамантычнага.
раманты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамантызму (у 1, 2 знач.). Рамантычная паэзія. □ У зборніку «Шляхам жыцця» .. [Я. Купала] даў узоры высокага рамантычнага стылю беларускай літаратуры. Лойка.
2. Схільны да рамантыкі, рамантызму (у 3 знач.); прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы. Рамантычная натура. Рамантычны настрой. □ З цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Ыазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.
рама́тус, ‑у, м.
Разм. Рэўматызм. Нягледзячы на тое, што ў канцылярыі было цёпла, пісар сядзеў у валёнках, бо меў у нагах раматус. Колас.
рама́тусны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Рэўматычны. Рады на момант заварушыліся: хто натужна стараўся выпрастаць горб, хто ўцягваў у сябе адвіслы жывот, хто распраўляў раматусную спіну. Новікаў.
ра́мачнік, ‑а, м.
Рамачны вулей. Другога [чалавека] цікавілі пчолы. Стоячы над празрыстым шклом кантрольнага рамачніка, ён наглядаў .., як напаўняюцца янтарным мёдам тысячы васковых каморак-сотаў. Паслядовіч.
ра́мачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамкі (у 1, 3 і 4 знач.). // Які мае рамкі (у 3 знач.). Рамачны вулей.
2. Які па форме нагадвае рамку, зроблены ў выглядзе рамкі (у 1 знач.). Рамачны відашукальнік. Рамачная антэна.
рамбаіда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму рамбоіда, складзены з рамбоідаў.
рамбаэдры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рамбоэдра.
рамбі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ромба (у 1 знач.). Рамбічная форма.
2. Які мае форму ромба (у 1 знач.), які складаецца з ромбаў. Рамбічная антэна. Рамбічныя крышталі. □ Стрыжкі з мамантавых біўняў аздабляліся рамбічнымі ўзорамі. «Помнікі».