упампава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упампаваць.
упампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.
Пампуючы, уліць што‑н. куды‑н.
упампо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да упампоўваць.
упампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упампаваць.
упамянёны і упамяну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упамянуць.
упамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Паведаміць пра каго‑, што‑н. коратка, бегла; назваць, закрануць мімаходам. Адзінаццаць стагоддзяў налічвае Полацк з таго часу, як першы раз яго ўпамянулі ў летапісе. Хадкевіч. [Пцічкін:] — Абавязкова ўпамяні пра яе [Ірыны] выступленне на пленуме райкома камсамола. Ты журналіст, Мікола, а не фотаапарат. Гаўрылкін. // Назваць пры пералічэнні. Гаворачы пра даярак, неабходна ўпамянуць і другіх працаўнікоў жывёлагадоўлі.
упапа́д, прысл.
Дарэчы, слушна. Рыгор разумеў Сёмку, і калі судзіў аб ім, то судзіў упапад. Гартны.
упапяро́к, прысл. і прыназ.
Тое, што і упоперак. Вось шырокае палатно ніў. Як вокам акінуць, цягнуцца яны далёка к лесу, за ўзгорак. Глядзець упапярок — зліты, суцэльны. Гартны.
упара́дкаванасць, ‑і, ж.
Уласцівасць упарадкаванага (у 2 знач.). Упарадкаванасць бібліятэкі.
упара́дкаванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. упарадкаваць.