Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грандыёзны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, магутны, велічны. Уся наша краіна — грандыёзная камуністычная будоўля. Машэраў. Новыя, сацыялістычныя адносіны ў краіне абумовілі новыя адносіны да працы мільёнаў рабочых і сялян, і вынікі гэтай працы былі грандыёзныя. Арабей.

гране́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. граніць.

гранёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад граніць.

2. у знач. прым. Які мае грані; з гранямі. Гранёная ваза. Гранёны штык. // Які падвяргаўся граненню. Гранёны крышталь.

грані́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гранення. Гранільная майстэрня. Гранільнае майстэрства.

грані́льня, ‑і, ж.

Разм. Гранільная майстэрня.

грані́льшчык, ‑а, м.

Майстар, які займаецца граненнем.

грані́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да гранільшчык.

грані́т, ‑у, М ‑піце, м.

Цвёрдая зярністая горная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і слюды (скарыстоўваецца ў будаўніцтва).

[Іт. granito.]

грані́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да граніту. Гранітныя горы. // Зроблены з граніту. Гранітная трыбуна. Гранітны помнік.

граніто́левы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з гранітолю. Кніга з гранітолевымі вокладкамі.