грамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.
Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.
грамні́цы, ‑ніц.
1. толькі мн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў. Ужо мінулі і грамніцы, Аселі пругкія снягі, І дзень на новыя граніцы Свае заносіць берагі. Колас.
2. адз. (грамні́ца, ‑ы, ж.). Свечка, якую асвячаюць у царкве або касцёле на грамніцы.
грамні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грамніцы, грамніц. Грамнічныя марозы. Грамнічная свечка.
...грамовы, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, першая частка якіх з’яўляецца лічэбнікам і абазначае: у столькі грамаў, колькі паказвае лічэбнік; напрыклад: дзесяціграмовы, двухсотграмовы.
грамо́зны, ‑ая, ‑ае.
Вялікі, вялізны. Гэта былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозны грузна і цяжка. Колас.
грампласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Грамафонная пласцінка.
гран, ‑а, м.
Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.
[Ад лац. gran — зерне.]
гранаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Уст. Тое, што і гранёны (у 2 знач.).
•••
Гранавітая палата гл. палата.
граназа́н, ‑у, м.
Ртутна-арганічны прэпарат для пратручвання насення перад пасевам. Граназан вельмі ядавіты, таму пры рабоце з ім трэба строга выконваць усе правілы бяспекі, указаныя ў адпаведных інструкцыях. «Весці».