граміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)