Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

гно́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гною. Гнойны пах. Гнойныя выдзяленні. // Які гнаіцца, з гноем. Гнойнае запаленне. Гнойная рана.

гном, ‑а, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі — пачварнае чалавекападобнае карлікавае стварэнне, якое быццам бы ахоўвае падземныя скарбы. [«Жабрак»] па абліччы нагадваў нейкага ляснога гнома, і асабліва дзіўна была ў яго сівая бародка. Колас.

[Ням. Gnom.]

гно́ма, ‑ы, ж.

Кароткі выраз павучальнага характару, звычайна ў вершаванай форме; афарызм.

[Грэч. gnome.]

гно́ман, ‑а, м.

Даўнейшы астранамічны інструмент: вертыкальны шост з падстаўкай, пры дапамозе якога вызначалі вышыню Сонца над гарызонтам.

[Ад грэч. gnomon — стрыжань сонечнага гадзінніка; сонечны гадзіннік.]

гно́стык, ‑а, м.

Паслядоўнік гнастыцызму.

гну, нескл., м.

Млекакормячая жывёліна роду антылоп (водзіцца ва Усходняй і Паўднёвай Амерыцы).

гнус і гнюс, ‑у, м.

1. Разм. Двухкрылыя насякомыя (камары, мошкі, сляпні), якія смокчуць кроў чалавека і цеплакроўнай жывёлы. Ля будана касцёр дыміцца І гнус нудою гідкай звонячы, Не пакідае хмарай віцца. Хведаровіч. Прыдумаў чорт, няйначай, гнюса, І не адбіцца аніяк Ад піску злоснага, і ўкусаў, І ад яго ліхіх атак. Калачынскі.

2. перан. Пра што‑н. нікчэмнае, нізкае. А чым не гнус, напрыклад, хуліганства? Не мала шкодзіць нам распускае паганства. Корбан.

гнуса́віць, ‑саўлю, ‑савіш, ‑савіць; незак.

Разм. Гугнявіць. — Гмм... — гнусавіць сабе ў нос Шчыгельчык. Пестрак.

гнуса́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Гугнявы.

гну́снасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць, якасць гнуснага. Гнуснасць паводзін.

2. Гнусны ўчынак. Зрабіць гнуснасць.