Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гнеў, гневу, м.

Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў. Дуброўскі. Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе. Колас.

•••

Змяніць гнеў на міласць гл. змяніць.

Не ў гнеў хай будзе сказана гл. быць.

Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.

гне́ўны, ‑ая, ‑ае.

Ахоплены гневам; раззлаваны. Такой узрушанай Зіна бачыла.. [Ганю] упершыню. Нервовую, усхваляваную, гнеўную. Грамовіч. // Які выражае гнеў; з гневам. Гнеўны погляд. Гнеўны пратэст. □ Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. // перан. Грозны, суровы. Рыбак на успененых гнеўных прасторах Плыве праз сцюдзёны туман. Хведаровіч.

гнёт, ‑у, М гнёце, м.

1. Тое, што і прыгнёт. Хто перажыў увесь гнёт і зверствы старога капіталістычнага рэжыму, той навучыўся многаму і многаму. Ленін. // Усё тое, што гняце, мучыць. Адчуванне невыразнасці і няпэўнасці Пракопавага лёсу цяжкім гнётам ляжала на Мікітавым сэрцы. Колас.

2. Разм. Груз, якім націскаюць што‑н. Пакласці сыр пад гнёт.

гні́да, ‑ы, ДМ гнідзе, ж.

1. Яйцо вошы.

2. Разм. пагард. Пра гадкага, нікчэмнага чалавека. — Хто цябе, гніда, забівае? — з агідай прамовіў Кандрат. Лобан.

•••

(І) гніды падохлі ў каго — дужа спужаўся.

гніе́нне, ‑я, н.

Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам гніласных бактэрый.

гнілава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі гнілы; з гніллю. Гнілаваты яблык.

гнілазу́бы, ‑ая, ‑ае.

З гнілымі зубамі.

гні́ласнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гніласнага (у 2 знач.).

гні́ласны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае гніенне, распад, старэнне. Гніласныя мікробы.

2. Выкліканы гніеннем. Гніласны пах.

гні́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць гнілога. Гніласць драўніны. Гніласць самадзяржаўнага ладу.