Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глянцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Наводзіць глянец, пакрываць глянцам. Глянцаваць паперу. Глянцаваць боты.

глянцаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць глянцавітага. Глянцавітасць паперы.

глянцаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і глянцавы (у 1 знач.); бліскучы. Глянцавітае зялёнае лісце.

гля́нцавы, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты глянцам; бліскучы. Глянцавая фотапапера.

2. Які прыдае глянец, прызначаны для навядзення глянцу. Глянцавая сажа.

глянцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глянцаваць.

2. Тое, што і глянец (у 1 знач.).

гляцыёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гляцыялогіі.

гляцыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гляцыялогіі. Гляцыялагічная экспедыцыя.

гляцыяло́гія, ‑і, ж.

Навука аб фізічных уласцівасцях леднікоў, іх паходжанні і ўплыве на развіццё зямной паверхні.

[Ад лац. glacies — лёд і грэч. logos — вучэнне.]

глячо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да гляк; невялікі гляк. Маеш дачку — май і гарэлачку ў глячку. Прыказка.

гм, выкл.

1. Выражае недавер’е, сумненне, іронію. — Гм, — чмыхае крамнік, крытычна мацаючы поглядам .. настаўніка. Мурашка.

2. Ужываецца пры нерашучасці або немагчымасці сказаць, вымавіць што‑н. — Гм... — пачаў здагадвацца аб нечым Тарас. Якімовіч.