дзетдо́маўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзетдома, належыць яму. Імя дзяўчынцы .. [Залескі] пакінуў дзетдомаўскае, прозвішча даў сваё. Шахавец.
дзе́тка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м. і н.; ДМ ‑тцы, Т ‑ай, ж.; Р мн. ‑так.
Разм. Ласкавая назва дзіцяці. На дзядзінцы, агароджаным высокім; мурамі, гуляла куча дзетак. Гартны. / у знач. зваротка. — Збегай, дзетка, да дзядзькі Мікодыма, няхай прыйдзе сюды, — прастагнала старая. Сабаленка.
дзе́тухна, ‑ы, ж.
Разм. Ласкавы зварот да дзіцяці. [Вулька] .. над самай галавой пачула знаёмы голас: — Дзетухна мая, што гэта нясеш ты такое? Лынькоў.
дзеўбану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. Набраклая зямля ўгіналася пад шасі, і здавалася, што цяжкія «Ільі» вось-вось дзеўбануцца насамі ў гразь. Хомчанка.
дзеўбану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да дзяўбці, дзяўбаць (у 1–3 знач.).
дзе́ўка, ‑і, ДМ дзеўцы; Р мн. дзевак; ж.
Разм. Тое, што і дзяўчына. Агонь, а не дзеўка. Усё гарыць у яе руках. Пестрак. — Зірні ж хоць на дзеўку маю, — з гордасцю маці сказала Валя. Брыль.
•••
Заседзецца ў дзеўках гл. заседзецца.
Застацца ў дзеўках гл. застацца.
дзеўчаня́ і дзеўчанё, ‑няці; мн. ‑нят; н.
Маленькая дзяўчына. Дзеўчанё спала, палажыўшы русявую галоўку на матчыны калені. Мележ.
дзе́ці, дзяцей, дзецям, дзецьмі, (аб) дзецях.
1. Мн. да дзіця.
2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі. Нашы дзеці будуць працягваць нашу справу. □ — Трэба, каб гэтую казку заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.