Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грамза́піс, ‑у, м.

Запіс музыкі, прамовы і пад. на грамафоннай пласцінцы.

грамі́ла, ‑ы, м.

Разм. пагард.

1. Пра высакарослага грузнага чалавека. Прыгнуўшы галаву, граміла волатаўскага складу пераступіў парог і апынуўся ў пакоі допытаў. Колас.

2. Бандыт, пагромшчык.

грамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.

грамні́цы, ‑ніц.

1. толькі мн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных і на 2 лютага ў католікаў. Ужо мінулі і грамніцы, Аселі пругкія снягі, І дзень на новыя граніцы Свае заносіць берагі. Колас.

2. адз. (грамні́ца, ‑ы, ж.). Свечка, якую асвячаюць у царкве або касцёле на грамніцы.

грамні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грамніцы, грамніц. Грамнічныя марозы. Грамнічная свечка.

грамо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагою ў адзін грам.

грамо́зны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, вялізны. Гэта былі не Панасавы крокі: ступаў хтось грамозны грузна і цяжка. Колас.

грампласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Грамафонная пласцінка.

гран, ‑а, м.

Адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.

[Ад лац. gran — зерне.]

гранаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Уст. Тое, што і гранёны (у 2 знач.).

•••

Гранавітая палата гл. палата.