ля́шскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да ляхаў, які належыць, уласцівы ім; польскі. Ляшскія плямёны.
ляшчо́ткі, ‑так; адз. няма.
1. Раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго‑н. Ветэрынарныя ляшчоткі.
2. Абл. Лубок (у 3 знач.). У бальніцы доктар выраўняў Дзямідчыку пераламаныя косці і ўзяў нагу ў ляшчоткі. Пальчэўскі.
ляшчы́на, ‑ы, ж.
Тое, што і арэшына. На ляшчыне .. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. / у знач. зб. Там, дзе дарога губляецца ў зарасніку ляшчыны, праглядвае некалькі хат вёсачкі. Навуменка.
ляшчы́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ляшчыны. Ляшчынавыя кусты. // Зроблены з ляшчыны. Недалёка ляжаў доўгі ляшчынавы кій. Карпюк.
ляшчы́ннік і ляшчэ́ўнік, ‑у, м.
Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік. Навокал нас — густы ляшчэўнік, асыпаны пустымі яшчэ арэхамі. Брыль. За апошнімі хатамі пачынаецца насып, шчыльна атулены ляшчыннікам. Навуменка.
ляшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што і без дап.
Абл. Разбіваць участак зямлі на палосы. Ляшыў Мікіта Жыта, І, як на злосць, яму Валы скрывілі баразну. Купала.