дзесяцяры́чны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Павялічаны ў дзесяць разоў; дзесяцікратны.
•••
Дзесяцярычнае «і» гл. і.
дзетараджэ́нне, ‑я, н.
Стварэнне патомства, нараджэнне дзяцей.
дзетаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Прызначаны для нараджэння патомства; палавы. Дзетародныя органы.
дзе́тачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м. і н.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай, ж.; Р мн. ‑чак.
Разм. Памянш.-ласк. да дзетка.
дзетвара́, ‑ы, ж., зб.
Разм. Дзеці (у 1 знач.). Школьны двор з раніцы да вечара поўніўся гоманам дзетвары. Васілевіч.
дзетдо́м, ‑а, м.
Дзіцячы дом. Выхаванцы дзетдома.
дзетдо́мавец, ‑домаўца, м.
Разм. Выхаванец дзетдома. Дзетдомаўцы ўмеюць быць тактоўнымі, асабліва ў пытаннях, што тычацца паходжання і сваяцтва іх таварышаў. Васілёнак.
дзетдо́маўка, ‑і, ДМ ‑маўцы; Р мн. ‑лавак; ж.
Жан. да дзетдомавец.