Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гла́сны, ‑ага, м.

Член гарадской думы, земскага павятовага і губернскага сходу ў дарэвалюцыйнай Расіі. [Настаўнік:] Гласныя ад сялян у земстве, па сутнасці, зусім безгалосыя, там галасоў больш дваранскіх, чым сялянскіх. Галавач.

глатагані́чны, ‑ая, ‑ае.

Моватворчы. Глатаганічны працэс.

глатаго́нія, ‑і, ж.

Паходжанне і развіццё мовы.

[Грэч. glotta — мова і gonos — нараджэнне.]

гла́ўбераў, ‑рава.

У выразе: глаўберава соль гл. соль.

[Ад уласн. імя.]

глаўк, ‑а, м.

Орган кіравання ў міністэрствах, ведамствах і пад., якому падпарадкоўваюцца прадпрыемствы адной галіны прамысловасці адпаведнага міністэрства або прадпрыемствы і ўстановы пэўнага раёна.

[Скарачэнне рускіх слоў: главный комитет (галоўны камітэт).]

глаўкаве́рх, ‑а, м.

Вярхоўны галоўнакамандуючы.

глаўко́ма, ‑ы, ж.

Хвароба вачэй, пры якой павышаецца ціск унутры вока.

[Грэч. glaukōma.]

гле́ба, ‑ы, ж.

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расліннасць. // Такі пласт з пункту гледжання яго саставу, уласцівасцей і пад. Падзолістая глеба. Урадлівая глеба. Лёгкія глебы.

2. перан. Апора, аснова. Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. Колас.

•••

Засаленне глебы гл. засаленне.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Выбіць глебу з-пад чыіх ног гл. выбіць.

Зандзіраваць глебу гл. зандзіраваць.

Расчысціць глебу для чаго гл. расчысціць.

Стаяць на цвёрдай глебе гл. стаяць.

Траціць глебу пад нагамі гл. траціць.

глебаапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для апрацоўкі глебы. Глебаапрацоўчыя машыны.

глебаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ахоўвае глебу ад неспрыяльных уплываў (забалочвання, перасыхання і пад.). Глебаахоўныя насаджэнні.