Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глебы (у 1 знач.). Глебавыя бактэрыі. Глебавая вільгаць. // Прызначаны для вывучэння, даследавання глебы. Глебавая карта. Глебавы зонд.

глебазна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне глебазнаўства.

глебазна́ўства, ‑а, н.

Навука, якая займаецца вывучэннем глебы (у 1 знач.).

глебазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глебазнаўства, глебазнаўцаў. Глебазнаўчы факультэт. Глебазнаўчая нарада.

глебапаглы́бнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў плузе для паглыблення ворнага слоя глебы шляхам рыхлення дна баразны.

глебастамле́нне, ‑я, н.

Зніжэнне ўрадлівасці глебы ў выніку парушэння правіл севазвароту.

гле́джанне, ‑я, н.

У выразе: пункт гледжання — тое, што і пункт погляду (гл. погляд).

гле́дзячы,

Дзеепрысл. цяпер. ад глядзець.

•••

На ноч гледзячы — позна вечарам, напроці ночы (ісці, адпраўляцца).

Расці на лес гледзячы гл. расці.

гле́евы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваходзіць у састаў глею. Глеевыя часцінкі.

2. Тое, што і глеісты (у 1 знач.). Глеевы бераг.

гле́істы, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе многа глею; пакрыты глеем. Глеістая глеба. Глеістае дно ракі. □ Над вадою ў глеістых вірах Праплываюць карпы люстраныя. Караткевіч.

2. Абл. Вязкі. Былі гразкія, глеістыя дарогі. Скрыган.